Воспит. работа
Учительская
Ученикам
Родителям
Соц.-пед. служба
Наши достижения

Советуем посетить
“Падарожжа ў краіну літары ў”
- Подробности
- Категория: Скарбнiца роднай мовы
- Просмотров: 242
У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 6 г. Магiлёва” 25 красавіка ў рамках папулярызацыi беларускай мовы ў 2 “Б” класе было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Падарожжа ў краіну літары ў”. На працягу мерапрыемства вучні з захапленнем знаёміліся з новымі словамі, якія пішуцца з літарай ў, даведаліся пра адзіны ў Беларусі помнік літары ў, які быў усталяваны ў цэнтры Полацка 7 верасня 2003 года, калі тут праходзіў Дзень беларускага пісьменства.
Што такое літара ў для беларусаў? Гэта не проста адна з літар беларускага алфавіта! Літара ў - гэта тое, што вылучае беларусаў сярод іншых нацый! Літара ў - гэта тое, што робіць нас адметнымі! Літара ў надае мове непаўторную меладычнасць, характэрную для беларускага гучання. Наша мова самая «цудоўная», «напеўная», «няўтратная» і «неўміручая».
У час падарожжа другакласнікі актывiзавалi слоўнiкавы запас, даведаліся шмат новага.
Класны кіраўнік:
Цыганкова Н.У.